Новости

09/02/2014
Юрый Пунтус і Андрэй Васілец

Сёння Юрый Пунтус прыбыў у Мазыр, дзе афіцыйна аформіў працоўныя адносіны з ФК “Славія”. З гэтага часу Юрый Іосіфавіч - галоўны трэнер нашай каманды. Таксама з ім прыехаў і адзін з яго памочнікаў - Анатоль Вайцэховіч. Другім памочнікам трэнера прызначаны мазырскі спецыяліст Міхаіл Марціновіч.

 

У 16.00 адбыўся агульны сход супрацоўнікаў і трэнерскага штаба клуба, на якім быў афіцыйна прадстаўлены ўвесь новы трэнерскі склад галоўнай каманды “Славіі”. Усе прысутныя абмеркавалі надзённыя праблемы, а таксама выказалі свае пажаданні па далейшай сумеснай працы.

 

01/02/2014
Анатоль Усенка

У другой частцы інтэрв’ю з легендай мазырскага футбола Анатолем Усенка заслужаны трэнер Беларусі распавядае аб будаўніцтве стадыёна “Юнацтва”, гульні “Палесся”, залатым перыядзе “Славіі”, псіхалогіі сучасных футбалістаў і шматлікіх іншых цікавых рэчах.

 

Пасля “Дынама

28/01/2014
Анатоль Усенка

Анатоль Іванавіч Усенка - глыба мазырскага футбола. Трэнер «Палесся», пры якім будаваўся стадыён “Юнацтва” і развівалася прафесійная палеская каманда, у першай частцы вялікага інтэрв’ю прэс-службе “Славіі” распавядае пра пачатак трэнерскай кар’еры, сяброўства з ЭВМ, жыццё ў дзіцячым доме і шапкі з трусоў у Афрыцы.

 

Аб светапоглядзе

 

03/02/2014

У сувязі з узнікненнем розных чутак, плётак, а таксама адкрытай спекуляцыі на іх, ФК «Славія» лічыць неабходным заявіць, што на дадзены момант афіцыйна адносіны ні з Юрыем Іосіфавічам Пунтусам пакуль не аформленыя ў дакументальнай форме. Такім чынам, пакуль ніякіх афіцыйных прызначэнняў на кіруючыя пасады ў камандзе зроблена не было.

 

18/01/2014
ХК "Спартак"

Паважаныя заўзятары «Славіі», а таксама ўсе людзі, неабыякавыя да спорту!

 

Сёння мы звяртаемся да вас з невялікай просьбай. Усе вы ведаеце, што на дадзены момант хакейны клуб «Спартак» (Масква) перажывае не самыя лепшыя часы. З-за фінансавых цяжкасцяў клуб можа спыніць існаванне. Клуб, які мае слаўную гісторыю і велізарную армію прыхільнікаў па ўсёй тэрыторыі былога СССР, можа папросту знікнуць са спартыўнай карты!

 

13/01/2014
Юрый Малееў

Сёння стала вядома, што Юрый Іванавіч Малееў падпісаў кантракт з футбольным клубам “Мінск”, дзе ён будзе займаць пасаду старэйшага трэнера. Галоўным жа трэнерам «гараджан» з'яўляецца Андрэй Скарабагацька - таксама не чужы для Мазыра чалавек.

 

08/01/2014
Міхайла Цакіч

За два сезоны Міхайла Цакіч паспеў палюбіцца мазырскім заўзятарам. Нават, можна сказаць, стаў сваім для фанаў «Славіі». У інтэрв’ю прэс-службе «Славіі» каларытны серб распавядае пра сваю любоў да гісторыі, выказвае меркаванне па палітычных пытаннях, а таксама апавядае пра фанацкае жыццё Белграда.

 

Сіл няма, сяджу дома, касметыка

 

- Як цябе наогул занесла ў Беларусь?

08/01/2014
Дзяніс Лапцеў

Нападаючым мазырскай «Славіі» шчыльна зацікавіўся «Шахцёр» з Караганды. Клуб з Казахстана ўжо выказаў гатоўнасць супрацоўнічаць з Дзянісам Лапцевым. Такім чынам, маецца магчымасць, што самы рэзультатыўны гульца мазырскай дружыны ў мінулым сезоне працягне кар’еру ў камандзе, якая выбіла барысаўскі БАТЭ з розыгрышу Лігі Чэмпіёнаў сезону 2013/2014.

 

08/01/2014
Раство Хрыстова

 

Калектыў футбольнага клуба «Славія» ад усёй душы віншуе заўзятараў нашай каманды і ўсіх аматараў футбола са святам Божага Нараджэння.

Зычым усім асабістага шчасця і сямейнага дабрабыту. Хай у вашай хаце заўсёды будзе цёпла і ўтульна, а вера ў лепшае захоўваецца нават у самых няпростых сітуацыях.

Любіце сваіх блізкіх і падтрымлівайце сваю мясцовую каманду!

04/01/2014
Максім Сухавееў

Максім Сухавееў - знакавы персанаж мазырскага футбола, які прайшоў са «Славіяй» праз многае. Спачатку разумны гульца, а затым даволі граматны трэнер. Яшчэ перад Новым годам мы сустрэліся са старэйшым трэнерам мазырскага дубля, каб пагутарыць аб надзённых справах і падвесці вынікі мінулага сезону.

 

Мазырскі пед., “ЛАЗікі”, барная стойка

 

- Чым у асноўным займаешся ў міжсезонне?

31/12/2013
Калядны турнір

Скончыўся Калядны турнір, які прайшоў у гэтым годзе ў даволі сур'ёзнай барацьбе каманд пры нязменнай сяброўскай атмасферы. Па выніках спаборніцтва каманды размясціліся ў турнірнай табліцы наступным чынам:

 

1. Гомельчыгунтранс

2. МНПЗ-1

3. АРЗ

4. Пандора

5. МНС

6. МНПЗ-2

7. Славія-95

8. Спарта

 

Такім чынам, прыз імя Станіслава Караткевіча паехаў у Гомель, з чым мы і віншуем дружыну з берагоў Сожа.

 

04/01/2014
футбольны Дзед Мароз

Мы ад усёй душы віншуем заўзятараў ФК «Славія», а таксама ўсіх датычных да футбола з надыходзячым годам каня! Усяго найлепшага вам зычыць дружны калектыў, які забяспечвае працу нашага футбольнага клуба.

 

Вячаслаў Шэўчык, трэнер:

Проста і банальна, без лішняй пампезнасці пазычу здароўя, поспеху і самае галоўнае для заўзятараў і калектыву футбольнага клуба «Славія» - стабільнасці ў надыходзячым годзе.

 

Вадзім Цябус, трэнер:

28/12/2013
Каманда Аляксандра Кліменкі

Пакуль дарослыя футбалісты адпачываюць у розных экзатычных (і не вельмі) месцах ад мінулага сезону, моладзь ва ўсю пыліць на разнастайных турнірах. Бо што можа быць лепш, чым “засячыся” ў міні-футбол перад доўгачаканым Новым годам?

 

31/12/2013
Спарта Мазыр

Снежань - не самы лепшы час для футбола ў нашых шыротах. Аднак гэты факт не перашкаджае мазырчукам вось ужо які год праводзіць Калядны турнір , які з'яўляецца самай значнай падзеяй футбольнага міжсезоння ў гэтых месцах. Вось і на гэты раз спаборніцтва сабрала восем камандаў, якія прадстаўляюць розныя калектывы горада Мазыра і не толькі . Гульні праходзяць па міні -футбольных правілах: чатыры палявых гульцы і брамнік, 2 таймы па 20 хвілін. Такі фармат супрацьстаяння аптымальны для залы «Будаўнік», якая прымае спаборніцтвы.

 

19/12/2013
Ігар Кастроў

Пакуль усе рыхтуюцца да святаў і адначасова чакаюць рашэнняў АБФФ па новым сезоне, мы ўспамінаем тых, хто зрабіў сезон 2013 для «Славіі» весялейшым. Ігар Кастроў не раз прызнаваўся лепшым гульцам у матчах «Славіі» і на самай справе быў яркай плямай ў гульні палескай дружыны. Таксама ён апынуўся выдатным суразмоўцам з даволі цікавай кар'ерай.

 

 

11/12/2013
Цімафей Калачоў

Фактычна футбольны сезон скончаны ўжо з нядзелі. Аднак афіцыйнае закрыццё было прызначана на 10 снежня: па сумяшчальніцтве сусветны дзень футбола. Чым не нагода сабрацца ў Нацыянальнай бібліятэцы, каб ўзнагародзіць лепшых удзельнікаў дзейства пад назвай беларускі футбол? Вось і кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футбола так думае. Таму запрашэнні на знакавае мерапрыемства былі разасланыя ледзь не ўсім, хто мае дачыненне да спорту нумар адзін у нашай краіне.

 

09/12/2013
Делить или не делить?

Праходзіць міжсезонне, чыноўнікі працягваюць дыскусіі наконт формулы правядзення чэмпіянату 2014. Нядаўна, дарэчы, стала вядома, што канчатковае рашэнне будзе прынята ў канцы студзеня - пачатку лютага 2014 года. Пакуль жа нічога не вядома.

06/12/2013
Дзяніс Лапцеў

У сезоне 2013 нападаючы мазырскай "Славіі" Дзяніс Лапцеў стаў чацвёртым у спісе самых эфектыўных гульцаў чэмпіяната Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Варта адзначыць, што ў разлік браліся толькі футбалісты, якія згулялі не менш за 10 матчаў у вышэйшым дывізіёне краіны. Цікава, што Дзяніс здолеў уклініцца ў спіс гульцоў барысаўскага БАТЭ, якія занялі астатнія месцы ў пяцёрцы самых эфектыўных гульцоў Беларусі.

04/12/2013
адпачынак

Сезон скончаны, каманды ідуць ў адпачынак. Пакуль футбольныя эксперты і аналітыкі займаюцца падвядзеннем вынікаў мінулага чэмпіянату, у клубе кіпіць праца: бо ўжо цяпер неабходна рыхтавацца да наступнага сезону, працаваць на перспектыву. Таксама неабходна аператыўна вырашыць усе праблемы, якія назапасіліся за бягучы год. Увогуле, у «Славіі» цяпер даволі ажыўленая атмасфера.

 

03/12/2013
"Славія" - "Дынама" Брэст

Апошні матч сезона 2013, вылет з вышэйшай лігі, гульня не ў родных сценах (матч пройдзе на Гарадскім стадыёне ў Хойніках) - у прыхільнікаў «Славіі» нямала падстаў, каб засумаваць. Аднак гэта не адмяняе таго факту, што апошняя намінальна хатняя сустрэча павінна быць праведзена на ўзроўні. «Ды які там узровень?» - скажуць некаторыя: «Адны ўжо забяспечылі сабе месца ў вышцы, другія - вылецелі. На што там глядзець?»

 

21/11/2013
Славия - Нафтан, 2013

Апошні выезд сезону, тым больш самы далёкі ... Рамантыка! Ды яшчэ і старажытны Полацк побач, такія шыкоўныя месцы... Аднак «Славія» едзе на поўнач не за славутасцямі (хоць і іх там, безумоўна, хапае), а толькі за перамогай. Кажаце, няма матывацыі? Ужо ўсё роўна вылецелі ў першую лігу? На гэтае пытанне самы лепшы адказ даў Юрый Іванавіч Малееў: «Мы гуляем за сваё імя, яно даражэй за грошы». Нельга больш ясна сфармуляваць цяперашні настрой мазырчукоў. Таму чакаць таго, што палешукі будуць у астатніх гульнях проста адбываць нумар, як мінімум не варта.

 

29/11/2013
Славія - Гомель, 2013

У нядзелю наша мазырская дружына адпраўляецца на чарговае палескае дэрбі, якое на гэты раз будзе мець неафіцыйны характар. Пакуль у чэмпіянаце перапынак, звязаны з матчамі нацыянальнай і моладзевай зборных, то чаму б не выкарыстаць гэты час для невялікага спарынгу? Тым больш, што да канца ўнутрырэспубліканскіх спаборніцтваў засталося ўсяго два туры, таму можна лішні раз парадаваць аматараў футбола даволі-такі якасным відовішчам. А яно такім атрымаецца, не сумнявайцеся.

 

20/11/2013
Славія - Мінск

Перадапошняя хатняя гульня мазырскай «Славіі» (хаця хто яго ведае, можа і не перадапошняя) у гэтым сезоне можа апынуцца не проста цікавай і ажыўленай сустрэчай, але нават вельмі захапляльным трылерам. Бо ў горад над Прыпяццю завітае ФК Мінск, а падобны матч павінен даць адказы адразу на некалькі пытанняў, якія бударажаць ўсю футбольную грамадскасць краіны. Таму давайце пра ўсё па парадку.

20/11/2013
Уладзімір Гаеў

Пераможны матч мазырскай дружыны над магілёўскім "Дняпром" адзначыўся адразу двума важнымі падзеямі. Па-першае, "Славія" атрымала сваю 150 вікторыю ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У той жа час вартаўнік апошняй мяжы мазырчукоў і па сумяшчальніцтве капітан каманды Ўладзімір Гаеў правёў свой 55 сухі матч у "вышцы"! Простыя заўзятары і футбольныя эксперты заўсёды адзначалі самаадданасць цяперашняга брамніка "Славіі", які з'яўляецца лідэрам на поле і сваімі дзеяннямі паказвае найлепшы прыклад для маладога пакалення палескіх футбалістаў.

06/11/2013

У 29 туры "Беларусбанк - чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сезона 2013" мазырская "Славія" адправіцца на ўсход - у госці да магілёўскага "Дняпра" . І калі магілёўцы намагаюцца не патрапіць у стыкавыя матчы па выніках чэмпіянату, то ў дружыны з берагоў Прыпяці засталіся толькі тэарэтычныя шанцы на захаванне прапіскі ў вышэйшай лізе. Для гэтага падначаленым Юрыя Малеева неабходна перамагаць у астатніх чатырох турах, а таксама чакаць таго, што наваполацкі "Нафтан" ці берасцейскае "Дынама" не набяруць ні воднага ачка да канца сезона.

28/09/2013

23 сентября. Мозырь. Стадион «Спартак». 50 зрителей. Начало в 15:00.

29/11/2013
Новы сайт ФК "Славія" Мазыр

Паважаныя заўзятары «Славіі» і ўсе аматары футбола!
 
Мы рады вітаць вас на нашым новым афіцыйным сайце. На дадзены момант гэта толькі бэта-версія нашага праекта, мэтай якога з'яўляецца інфармаванне вас аб усім, што звязана са «Славіяй» у прыватнасці і мазырскім футболам увогуле.
 

14/10/2013

15.09.2013. Бобруйск.Стадион «Спартак». Пасмурно. 80 зрителей. Начало в 14.00.

03/02/2014

Бобруйск. 14 сентября. Стадион «Спартак». 600. Начало в 16:00.

09/10/2013

На нашем сайте завершен опрос на звание лучшего игрока последнего летнего месяца. Лауреатом августа стал новобранец «красно-черных» Игорь Костров, в плотной и честной борьбе опередивший Дениса Лаптева. Поздравляем Игоря с победой и желаем ему и всей «Славии» успешной второй части чемпионата!

Старонкі