Вітаем усіх на нашым новым сайце!

Катэгорыя: 

Паважаныя заўзятары «Славіі» і ўсе аматары футбола!
 
Мы рады вітаць вас на нашым новым афіцыйным сайце. На дадзены момант гэта толькі бэта-версія нашага праекта, мэтай якога з'яўляецца інфармаванне вас аб усім, што звязана са «Славіяй» у прыватнасці і мазырскім футболам увогуле.
 
Пакуль у нас працуюць яшчэ не ўсе раздзелы, няма паўнавартаснай прывязкі сайта да сацыяльных сетак, не так шмат інфармацыі па гісторыі і важных персаналіях клуба. Але мы абяцаем, што ўсё гэта (і не толькі гэта) з'явіцца ў бліжэйшы час. У нас шмат цікавых задумак, якія мы будзем намагацца рэалізоўваць па меры магчымасці.
 
Таксама мы запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх заўзятараў, якія хацелі б прыняць непасрэдны і актыўны ўдзел у працы клуба. Калі ў вас ёсць якія-небудзь ідэі і творчыя прапановы, калі вы хочаце нам дапамагчы, то мы чакаем вашых лістоў з расповедам пра тое, як бы вы хацелі ўдзельнічаць у жыцці «Славіі», па электронным адрасе info@fcslavia.by