Юрый Іосіфавіч Пунтус - наш галоўны трэнер!

Катэгорыя: 

Сёння Юрый Пунтус прыбыў у Мазыр, дзе афіцыйна аформіў працоўныя адносіны з ФК “Славія”. З гэтага часу Юрый Іосіфавіч - галоўны трэнер нашай каманды. Таксама з ім прыехаў і адзін з яго памочнікаў - Анатоль Вайцэховіч. Другім памочнікам трэнера прызначаны мазырскі спецыяліст Міхаіл Марціновіч.

 

У 16.00 адбыўся агульны сход супрацоўнікаў і трэнерскага штаба клуба, на якім быў афіцыйна прадстаўлены ўвесь новы трэнерскі склад галоўнай каманды “Славіі”. Усе прысутныя абмеркавалі надзённыя праблемы, а таксама выказалі свае пажаданні па далейшай сумеснай працы.

 

Дырэктар клуба Андрэй Васілец спачатку прадставіў ўсім новага галоўнага трэнера і яго памочнікаў, а затым коратка распавёў пра пастаўленыя мэты, а таксама цяжкасці, з якімі прыйдзецца сутыкнуцца ў бліжэйшай будучыні. “Калі мы з Іванам Данілавічам Замулкам ў 1987 годзе толькі стваралі каманду, мы хацелі , каб яна праіснавала не год і не два, а хаця б гадоў 15. Нам тады гэта здавалася вялікім тэрмінам. Але цяпер мы бачым, да чаго ўсё гэта прывяло. І зараз, пачынаючы новы перыяд працы, мы таксама хочам не проста сабраць каманду на кароткі перыяд, а імкнемся да дасягнення сур'ёзнага выніку на ўсіх кірунках працы.” - адзначыў Андрэй Рыгоравіч.

 

 

Новы галоўны трэнер “Славіі” Юры Пунтус , у сваю чаргу , падтрымаў словы дырэктара палескага клуба: “Вядома, мы будзем звяртаць вялікую ўвагу на развіццё дзіцячага і юнацкага футбола. Мы хочам ўшчыльную працаваць з мясцовымі хлопцамі. Аднак варта разумець, што ім неабходна на кагосьці раўняцца. І асноўная каманда - гэта менавіта тая паходня, якая цягне за сабой маладое пакаленне. Калі няма гэтай паходні, тады не будзе і дынамічнага развіцця футбола ў горадзе.”

 

Было вызначана, што першы збор каманды адбудзецца 5 лютага, калі ў стан клуба прыбудзе шэраг футбалістаў. Затым гульцы пачнуць паўнавартасныя трэніроўкі, пасля чаго адправяцца ў Брэст для ўдзелу ў таварыскім турніры, які будзе праходзіць з 13 па 15 лютага.

 

На дадзены момант трэнерскі склад ФК « Славія» выглядае наступным чынам:

 

Галоўны трэнер: Юрый Пунтус

Памочнікі галоўнага трэнера: Міхал Марціновіч, Анатоль Вайцэховіч

Начальнік каманды: Юрый Саўчанка

Трэнер- адміністратар: Аляксандр Скрыпко

Трэнер- масажыст: Іван Сакалоўскі

Трэнеры моладзевых каманд:

Вадзім Цябус

Вячаслаў Шэўчык

Максім Сухавееў

Аляксандр Кліменка

Канстанцін Кавалевіч

Антон Палуянаў

Уладзімір Аўхачоў

 

Было вызначана, што першы збор каманды адбудзецца 5 лютага, калі ў стан клуба прыбудзе шэраг футбалістаў для праходжання прагляду ў камандзе. Затым гульцы пачнуць паўнавартасныя трэніроўкі, пасля чаго адправяцца ў Брэст для ўдзелу ў таварыскім турніры, які будзе праходзіць з 13 па 15 лютага.

 

Зычым новаму трэнерскаму штабу плённай і паспяховай працы ў футбольным клубе “Славія”. Верым, што ў іх атрымаецца не толькі захаваць слаўныя мазырскія футбольныя традыцыі, але і дасягнуць новых вышынь у гісторыі палескага футбола!