Удачы Вам, Юрый Іванавіч!

Катэгорыя: 

Сёння стала вядома, што Юрый Іванавіч Малееў падпісаў кантракт з футбольным клубам “Мінск”, дзе ён будзе займаць пасаду старэйшага трэнера. Галоўным жа трэнерам «гараджан» з'яўляецца Андрэй Скарабагацька - таксама не чужы для Мазыра чалавек.

 

Ад імя калектыву футбольнага клуба «Славія», а таксама ўсіх мазырскіх заўзятараў хочам падзякаваць Юрыю Іванавічу за працу ў нашым клубе. Перыяд Малеева ў «Славіі» можна ацэньваць па-рознаму. Але самае галоўнае - гэта была менавіта яго эпоха, у якой знайшлося месца як бязмежнай радасці ад найважнейшых перамог, так і горычы ад крыўдных паражэнняў. Менавіта пад кіраўніцтвам Юрыя Іванавіча каманда перажыла, можна сказаць, своеасаблівую рэвалюцыю. Спачатку «Славія» вярнулася ў эліту беларускага футбола, аднак па выніку двух сезонаў не здолела там затрымацца. Усім мазырчукам назаўжды запомніцца гэты знакавы перыяд гісторыі нашага клуба.

 

Мы хочам пазычыць Юрыю Іванавічу далейшых поспехаў на новым працоўным месцы, новых ідэй і магчымасцяў для іх рэалізацыі, а таксама кар'ернага росту і дасягнення высокіх вынікаў!