4 мая Футбольны Клуб «Славiя-Мазыр» прыняу удзел у акцыi «Чытаем па-беларуску з velcom», якая адбылася у адзiнаццатай школе Мазыра.
Віцэ-капітан клуба Алег Страхановіч і адзін з трэнераў каманды Міхась Лакамы прысутнiчалi на уроку беларускай мовы для малодшых школьнікаў, якi вельмi цiкава i па сапраднаму блiскуча правёу беларускi акцёр i тэлевядучы Юрый Жыгамонт.
А спачатку, хлопчыкi i дзяучынкi прынялi удзел у вiктарыне. Трэба было адказаць, як на роднай мове будуць гучаць футбольныя назвы. I не гледзячы на тое, што узрост дзяцей не вельмi вялiкi, яны з задавальненнем адказали правiльна на усе пытаннi, i атрымалi падарункi ад футбольнага клуба.
Вельмi важна, прывіваць любоў да роднай мовы малодшаму пакаленню, таму «Славія» з задавальненнем далучылася да праекта і прыняла ўдзел ва ўроку «Чытаем па-беларуску з velcom» у родным для нас горадзе.