Прэс-канферэнцыя пасля матчу "Славія" - "Бяроза-2010"

Катэгорыя: 

Каментар Валерыя Пятровіча Міхеева:

 

У любым выпадку мы самі сабе паставілі задачу ўзяць у гэтым матчы тры ачкі. Былі блізкія да гэтага. Тыя памылкі, якія прывялі да забітага мяча, нават цяжка назваць памылкамі - гэтымі магчымасцямі скарыстаўся супернік. Некаторыя адрэзкі гульні каманда правяла досыць нядрэнна. Ды і ў цэлым матч, з улікам наяўных праблем з траўміраваных гульцоў: ужо чацвёрты ці пяты матч мы выязджаем у складзе трынаццаці-чатырнаццаці чалавек. Нам цяжкавата прыходзіцца фізічна. Але ў другім тайме пры ліку 2:1 здолелі пераламаць ход сустрэчы і завяршыць яе нічыёй. З пункту гледжання гульні, напэўна, камандзе можна паставіць нядрэнную адзнаку, але з пункту гледжання выніку вартыя былі большага. Але гэта маё меркаванне.

 

- Чаму замянілі Луцэвіча?

- Ён ужо гуляе пятую гульню без замен, калі не памыляюся. Плюс у яго ёсць пашкоджанне. І ў моманце, калі ён мог вызначыцца ў другім тайме, ён напароўся на нешта, і яму было цяжка працягваць гульню - прыйшлося яго памяняць. А па вялікім рахунку яго і ў мінулых матчах трэба было замяняць. Але ў сувязі з тым, што ў нас у наяўнасці толькі два нападаючых, то, увогуле-та, яго мяняць і няма кім. Але ў прынцыпе яго гульнёй я задаволены.

 

- Вы сёння здабылі адно ачко або страцілі два?

- На мой погляд, страцілі.

 

- Ці характэрна паказаная сёння гульня для вашай каманды? Калі так, то чаму каманда да гэтага часу знаходзілася на 12 радку турнірнай табліцы?

- У прынцыпе, вось гэты матч адлюстроўвае ўсе нашыя гульні. Мы шмат знаходзімся ў пазіцыйнай атацы, шмат кантралюем мяч. Але хлопцы ўсе маладыя, таму ў сувязі з гэтым узнікаюць памылкі, якія прыводзяць да прапушчаных мячоў. Хоць гэта нават не памылкі, а збег абставінаў. Гэта не памылкі ў пазіцыйнай абароне, а нейкая нядбайнасць у перадачах - нават не ведаю, як гэта назваць. У прынцыпе, нам, мусіць, трошкі надакучыла, што нас часам называюць «чэмпіёны па момантах», але рэалізаваць мы іх не можам. Усе адзначаюць нашую гульню. Мы гэта бачым, разумеем, да гэтага імкнемся. У нас стаіць пэўная задача па падрыхтоўцы гэтых футбалістаў для таго, каб яны раслі і маглі валодаць мячом, але гэта накладае пэўныя адбіткі на памылкі ў абароне. Мы свядома ідзем на гэта, спадзеючыся пераадолець гэтыя моманты ў далейшым.

 

Каментар Юрыя Пунтуса:

 

Я думаю, што канчатковы вынік справядлівы: гульня была нічыйнай і, самае галоўнае, выніковай. На жаль, нам не атрымаўся першы тайм. І я нават зараз па гарачых слядах не магу сказаць чаму. Мы чакалі напружанай гульні і арганізаванага навучанага суперніка. Але можа мне не ўдалося дастукацца да сваіх падначаленых: яны, напэўна, не настолькі падрыхтаваліся. Мабыць, іх збівае гэта турнірнае становішча, ачкі, набраныя супернікам. Мы проста страцілі першы тайм. І гэта яшчэ ўдача, што пасля памылкі суперніка мы змаглі зраўняць лік. Нас таксама закранулі і кадравыя праблемы: па дурасці выбыў Хадаркевіч, яшчэ не гуляе Грачышка, Паўлавец атрымаў траўму падчас гульні ў Гомелі.

 

А ўсё ж такі два цэнтральныя абаронцы - Арам і Слесарчук без хуткасці - гэта цяпер недазваляльна. Але я не рызыкнуў паставіць маладога Канапацкага ў асноўны склад. Асабліва, калі ў першым тайме былі свежымі Луцэвіч, Камароў, Горнак - гэта мабільныя хлопцы, таму нам было вельмі цяжка. Другі тайм па жаданні і самааддачы мы выглядалі не горш, але ўжо калі вялі ў ліку трэба было знайсці намаганні і альбо павялічыць перавагу: моманты для гэтага былі, альбо паспрабаваць ўжо ўтрымаць лік, хай і з цяжкасцямі. Не змаглі. Так што вынік, як я ўжо казаў, справядлівы.