Ціхія гульні

Катэгорыя: 

Пакуль дарослыя футбалісты адпачываюць у розных экзатычных (і не вельмі) месцах ад мінулага сезону, моладзь ва ўсю пыліць на разнастайных турнірах. Бо што можа быць лепш, чым “засячыся” ў міні-футбол перад доўгачаканым Новым годам?

 

Вось менавіта таму ў Мазыры напярэдадні наступлення года каня праходзяць турніры па міні-футболе сярод дружын розных узростаў. Пакуль больш дарослыя хлопчыкі змагаюцца на Калядным турніры, для малодшага пакалення было арганізавана цэлых два спаборніцтвы па міні-футбольных правілах.

 

У першым з іх прымалі ўдзел выключна гульцы моладзевых складаў «Славіі». Па дзве каманды выставілі трэнеры Аляксандр Кліменка (абедзве каманды з хлопцаў 1998-га года нараджэння) і Вадзім Цябус (хлопцы 1999-2000 года нараджэння), а ад Антона Палуянава выступаюць самыя малодшыя - дружына 2000-2001 года нараджэння. Па выніку, у турнірнай табліцы каманды размясціліся наступным чынам:

 

Каманда Кліменкі - 2

Комадна Кліменкі - 1

Каманда Цябуса - 2

Каманда Цябуса - 1

Каманда Палуянава

 

Другое спаборніцтва - турнір для трохі малодшых дзяцей. Ён стартаваў 26 снежня і скончыцца толькі ў апошні дзень адыходзячага года. У ім каманды з дзяцей 2002-2004 гадоў нараджэння змагаюцца за прызы ад Дзеда Мароза :) Тут «Славію» прадстаўляюць падапечныя Канстанціна Кавалевіча, астатнія ж калектывы абараняюць гонар мазырскай СДЮШАР і трэнераў Дзмітрыя Турчына, Вячаслава Шэўчыка, Яўгена Будовіча, Аляксандра Цыбліенкі, Леаніда Нэйтмана і Аляксандра Ігнаценкі. Спачатку каманды гуляюць у групавым турніры, а потым будуць змагацца за прызавыя месцы.

 

Група А:

Каманда Кавалевіча - 1

Каманда Будовіча - 1

Каманда Цыбліенкі - 1

Каманда Турчына - 1

Каманда Шэўчыка

Каманда Нэйтмана - 1

 

Група Б:

Каманда Кавалевіча - 2

Каманда Будовіча - 2

Каманда Цыбліенкі - 2

Каманда Турчына - 2

Каманда Ігнаценкі

Каманда Нэйтмана – 2

 

Усе матчы пачынаюцца а 9 раніцы. Так што, хлопчыкі і дзяўчынкі, не сядзіце дома, а прыходзьце-ка ў залу “Будаўнік” не толькі паназіраць за гульнямі маладой змены “Славіі”, але і як-небудзь самім забіць «кульку» перад святамі. Весела ж!