3 тур "Тарпеда" Жодзiна 0:1 "Славiя" Мазыр

3 тур
0:1
"Тарпеда" Жодзiна
"Славiя" Мазыр
Дата правядзення матча: 
27/04/2015
Час: 
18:00
Месца правядзення матча: 
у гасцях
Стадыён: 
"Торпедо"
Колькасць гледачоў: 
1300

Гол:

0:1 - 65, Лапцеў.

 

Тарпеда-БелАЗ: Часноўскі, Панкавец, Мельнік, Сярдзюк (Казанцаў, 62), Бурко (Дацэнка, 39), Мацвеенка, Сялява, Максімаў, Васькоў, Глеб (Яцкевіч, 66), Платонаў.

 

Славія: Гаеў, Шчагрыковіч, Тарасенка, Слабашевич, Кобец (Катляроў, 46), Шут (Раеўскі, 67), Страхановіч, Шкурко, Ціханоўскі, Варанкоў (Чыгоещ, 46), Лапцеў.

 

Папярэджанні:

Ціханоўскі (24), Шчагрыковіч (33), Панкавец (80), Часноўскі (90), Васькоў (90).

 

Што ўбачылі заўзятары ў Жодзіна?

 

Першая перамога і другі гол Лапцева ў сезоне

Галоўным вынікам выязной гульні ў Жодзіна, вядома ж, з'яўляюцца тры набраныя ачкі. Першая перамога, на выездзе, ды і тым больш над супернікам, які разглядаўся ў якасці фаварыта ў дадзеным супрацьстаянні - проста выдатны сцэнар. Перад матчам большасць экспертаў рабілі стаўку на мінімальную вікторыю падапечных Ігара Крывушэнка, аднак удар Дзяніса Лапцева на 65 хвіліне разбурыў усе іх планы. Дарэчы, камбінацыя атрымалася проста дзіўная - і шыкоўны пас Страхановіча, і халоднакроўнае выкананне Лапцева. Вялікую ролю таксама сыграў і дасведчаны капітан мазырскай каманды: не толькі ў гэтым эпізодзе - гэта ён далёкім выкідам мяча адправіў гульцоў «Славіі» два на два з праціўнікам, але і наогул па ходзе сустрэчы. Менавіта дзякуючы выдатнай гульні Уладзіміра Гаева безвынікова заканчваліся прарывы ​​ў палескую штрафную Дзмітрыя Платонава, Арцёма Васькова і Вячаслава Глеба. Апошні нават выходзіў адзін на адзін з галкіперам «Славіі», але Гаеў бліскуча згуляў на выхадзе. А пасля матчу Ігар Крывушэнка будзе наракаць на правал у рэалізацыі момантаў.

Немудрагелістая гульня «Тарпеда»

Прастату гульні гаспадароў пасля сустрэчы адзначыў нават Юрый Пунтус: «Тарпеда імкнулася гуляць доўгімі закідамі з хуткімі ўрываннямі ў штрафную, спадзяючыся на майстэрства і хуткасць сваіх гульцоў». І ў першым тайме гэтая тактыка прыносіла сур'ёзную небяспеку мазырскай браме. Асабліва актыўнічаў Арцём Васькоў, які раздзіраў флангі гасцей, пастаянна змяняючы пазіцыі і перамяшчаючыся з аднаго краю поля на іншы. Дарэчы, Арцём быў адзіным футбалістам «Тарпеда», які дачакаўся пасля сустрэчы апладысментаў трыбун і добрых слоў у свой адрас: «Вася, дзякуй, ты хоць працаваў сёння!» У канцы першага тайма папярэджанне на ім зарабіў Сяргей Шчагрыковіч, які, у агульным, паспяваў за актыўным жодзінскім хавам, аднак напрыканцы першай саракапяціхвілінкі атрымаў картку за два фалы па сукупнасці. У прынцыпе, у першай палове сустрэчы жодзінцы мелі перавагу і маглі адзначацца не раз, аднак у некаторых выпадках іх падводзіла выканальніцкае майстэрства, а ў астатніх на шляху мяча ўставаў Уладзімір Гаеў, які быў у той вечар на вышыні.

 

 

Другі тайм лепш першага

Як тлумачыў пасля матчу Юрый Пунтус, шмат у чым такая сітуацыя склалася з-за выкарыстання мазырчукамі схемы 4-3-3 з Ціханоўскім ў ролі адзінага апорніка. Яго напарнік па гэтай пазіцыі Шкурко быў адпраўлены на левы фланг паўабароны, справа выйшаў Кобец, а двух інсайдаў пад Лапцевым выконвалі Варанкоў і Страхановіч. З пачаткам другой паловы сустрэчы перад гледачамі паўстала «Славія» ў форме, якую мы бачылі ў папярэдніх матчах гэтага сезону: 4-2-3-1. Шкурко вярнуўся ў апорную зону, а месцы флангавых паўабаронцаў занялі Катляроў і Чыгоеў, замяніўшы Варанкова і Кобеца. Дадаўшы маладосці і хуткасці на флангах, атрымалася крыху уціхамірыць Васькова. Дзякуючы такім пераменам, а таксама граматным перасоўванням на пазіцыі Алега Страхановіча (што пасля матчу таксама будзе адзначана галоўным трэнерам гасцей), у «Славіі» атрымалася правесці даволі салідны другі тайм.

Кадравыя праблемы

Таксама варта звярнуць увагу на эпідэмію траўмаў у стане мазырчукоў - траўмы галенастопа атрымалі адразу тры абаронцы: Грачышка, Васілёнак і Мінянкоў. Па гэтай прычыне ў цэнтры абароны ў пары з Валерыем Тарасенка выйшаў Арцём Шут - гэта быў яго дэбют у вышэйшай лізе. Малады цэнтрдэф адгуляў цалкам надзейна, асабліва з улікам таго, што за дзень да матчу асноўных каманд ён адгуляў тайм за дубль на сінтэтычным пакрыцці. Увогуле, можна казаць, што ў «Славіі» падрастае новы дыхтоўны абаронца. На 67 хвіліне пасля таго, як у Шута звяло ікру (мабыць, сказалася стомленасць), ён быў заменены Аляксандрам Раеўскім, які ўпершыню ў жыцці выйшаў на пазіцыі ў цэнтры абароны. І Аляксандр у чарговы раз даказаў сваю ўніверсальнасць, не даўшы як след развярнуцца атакуючым гульцам гаспадароў поля. Вядома, такі ўніверсалізм радуе, аднак будзем спадзявацца, што далей траўмы будуць абыходзіць «Славію», і мазырскія заўзятары змогуць парадавацца гульні ўсіх футбалістаў сваёй любімай каманды.

 

Галы: 
0:1
Лаптев
(64'
Склад каманды Славіі: 
Воронков А.
Гаев
Кобец
Лаптев
Слабашевич
Страханович
Тарасенко
Тихоновский
Шкурко
Шут
Щегрикович
Замены ў Славіі: 
Кобец
Котляров
, 46'
Воронков А.
Чигоев
, 46'
Шут
Раевский
, 67'
Склад каманды: 
Чесновский, Сердюк (62), Мельник, Бурко (39), Панковец, Селява, Матвеенко, Васьков, Максимов, Д.Платонов, В.Глеб (к) (65)
Замены: 
Даценко (39), Казанцев (62), Яцкевич (65)
Папярэджання: 
Тихоновский
(24'
Щегрикович
(33'
Шкурко
(90'
Панковец
(80'
Васьков
(92'
Выдалення: