«Славія» - «Тарпеда» (Менск) - 3:1

Катэгорыя: 

2 красавіка мазырская «Славія» у рамках перадсезоннай падрыхтоўкі правяла таварыскую сустрэчу супраць менскага «Тарпеда», якое ў сезоне 2014 пасля доўгага перапынку выступіць у другой лізе чэмпіянату Беларусі.

 

Палешукі цалкам дамінавалі на поле і за ўсю гульню стварылі масу небяспечных момантаў каля варот суперніка, па выніку не пакiнуўшы аўтазаводцам ніякіх шанцаў. Да таго ж варта адзначыць, што каманда выдатна згуляла без замен, вытрымаўшы ўсе 90 хвілін гульні цалкам, пры гэтым паказаўшы даволі актыўны футбол.

 

«Славія» (Мазыр) - «Тарпеда» (Мінск) - 3:1.

 

Славія: Хоміч, Хаміцэвіч, Аль-Маджыд, Грачышка, Шчагрыковіч, Дадамян, Кобец, Шыкаўка, Страхановіч, Паўлавец, Герман.

 

Галы: Грачышка, Шыкаўка - 2.

 

Каментар галоўнага трэнера «Славіі» Юрыя Пунтуса: «Увогуле, я задаволены. Хлопцы добра рухаліся, вытрымалі тэмп гульні. Улічваючы тое, што гэта была першая гульня, дзе кожны футбаліст правёў усе два таймы, то ўсё атрымалася нядрэнна. Таксама спадабаўся антураж, у якім праходзіла сустрэча. Бо гулялі мы на новым штучным полі Беларускай федэрацыі футбола, пры добрым асвятленні. Так што ў прынцыпе і вынік, і атмасфера атрымаліся добрымі.

 

Далей нас чакаюць яшчэ як мінінум тры сустрэчы. 5 красавіка мы памераемся сіламі з Асіповічамі на іхнім полі. 8 на гомельскім стадыёне "Цэнтральны" мы згуляем супраць знакамітага апошнім часам расейскага "Тосна", якое абыграла маскоўскі "Спартак", а 9 красавіка ўжо ў Мазыры на полі ў Навіках прымем светлагорскі "Хімік". Вось такія спарынгі ў нас наперадзе.»