Віншуем з 8 сакавіка!

Катэгорыя: 

Увесь мужчынскі калектыў футбольнага клуба "Славія" ад усё душы віншуе ўсіх дзяўчынак і жанчын з надыходзячым міжнародным жаночым днём. Зычым як мага больш усмешак, добрага настрою, а таксама натхнення і лёгкасці ва ўсіх справах. Асобна мы віншуем усіх прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, якія працуюць побач з намі ў "Славіі". Нам вельмі прыемна, што разам з намі адну справу робяць такія класныя жанчыны. Заставайцеся такімі заўжды!

 

Хаця завалам спраў у апошні час,

Ледзь урэшце разабраліся з бюджэтам,

Не можам без увагі кінуць вас

І павіншуем з святам цёплым гэтым.

 

Усе хваляць тых, хто добра лупіць мяч,

Ідзе ў адбор, не лезе у афсайды.

На вас жа іншых важных сто задач

І розных дакументаў гігабайты.

 

Замены вам не знойдзем мы нідзе,

Ды любім вас не толькі мы за працу.

Бо варта ў бок ваш толькі паглядзець

Настрой на дзень адразу можа ўзняцца.

 

Даруеце нам усё вы кожны раз,

Хаця памылак часам робім многа.

Вы – наш бюджэт і залаты запас,

Без вас не была б нашых перамогаў.

 

Няхай бягуць па-здрадніцку гады

І нават працы будзе проста процьма,

Мы віншаваць працягнем вас заўжды

І зычыць шчасця ў сакавіка дзень восьмы.