Пачынаем акрэдытацыю журналістаў

Катэгорыя: 

Да ўвагі спартыўных журналістаў!

 
З 16 сакавіка ФК “Славія” пачынае прымаць заяўкі на акрэдытацыю сродкаў масавай інфармацыі для працы на хатніх матчах ФК “Славія” ў рамках "Беларусбанк чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд вышэйшай лігі сезона 2015", а таксама Кубка Беларусі.

 
Для атрымання акрэдытацыі неабходна прадаставіць наступныя дадзеныя:
1. Поўная назва СМІ
2. Для кожнага журналіста:
- прозвішча, імя, імя па бацьку (на рускай і беларускай мовах);
- пасада;
- нумар мабільнага тэлефона;
- адрас электроннай пошты;
- фатаграфія (электронны варыянт), на якой выразна відаць твар журналіста, які падае заяўку на акрэдытацыю.

 
Для атрымання пропуску на стадыён для транспартных сродкаў акрамя ўсіх вышэйзгаданых дэталяў неабходна ўказаць нумар, марку і колер транспартнага сродку.

 
Усё зяўкі неабходна дасылаць на электронны адрас press@fcslavia.by. Deadline – 5 красавіка 2015 года.