У сезоне 2013 нападаючы мазырскай "Славіі" Дзяніс Лапцеў стаў чацвёртым у спісе самых эфектыўных гульцаў чэмпіяната Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Варта адзначыць, што ў разлік браліся толькі футбалісты, якія згулялі не менш за 10 матчаў у вышэйшым дывізіёне краіны. Цікава, што Дзяніс здолеў уклініцца ў спіс гульцоў барысаўскага БАТЭ, якія занялі астатнія месцы ў пяцёрцы самых эфектыўных гульцоў Беларусі. У сярэднім напаючаму "Славіі” патрабавалася 95 хвілін, каб адзначыцца выніковым дзеяннем на полі. Лепш за Дзяніса Лапцева па гэтым паказчыку апынуліся толькі Аляксандр Паўлаў, Сяргей Крывец і Арцём Канцавы.
Цалкам магчыма, што менавіта дзякуючы такой саліднай для маладога гульцы статыстыцы кошт Лапцева па дадзеных партала transfermarkt.de вырас на працягу сезона ў цэлых чатыры разы і складае цяпер 200 тысяч еўра. Застаецца пажадаць Дзянісу не спыняцца на дасягнутым, а працягваць ўпарта працаваць на трэніроўках і выкладвацца на 100% падчас матчаў, каб цалкам раскрыць свой талент і рэалізаваць магчымасці.
Гульца | Г | Хв | А (Г+П) | Хв/А |
1. Аляксандр Паўлаў (БАТЭ) | 28 | 1308 | 15 (10+5) | 87,2 |
2. Сяргей Крывец (БАТЭ) | 15 | 1239 | 14 (8+6) | 88,5 |
3. Арцём Канцавы (БАТЭ) | 17 | 447 | 5 (4+1) | 88,5 |
4. Дзяніс Лапцеў (“Славія”) | 23 | 1045 | 11 (9+2) | 95,0 |
5. Віталь Радзівонаў (БАТЭ) | 25 | 2034 | 21 (14+7) | 96,9 |