Кантракт з галоўным трэнерам яшчэ не падпісаны

Катэгорыя: 

У сувязі з узнікненнем розных чутак, плётак, а таксама адкрытай спекуляцыі на іх, ФК «Славія» лічыць неабходным заявіць, што на дадзены момант афіцыйна адносіны ні з Юрыем Іосіфавічам Пунтусам пакуль не аформленыя ў дакументальнай форме. Такім чынам, пакуль ніякіх афіцыйных прызначэнняў на кіруючыя пасады ў камандзе зроблена не было.

 

На дадзены момант можна казаць толькі аб дасягненні вуснай дамоўленасці з пэўнымі спецыялістамі аб іх супрацоўніцтве з ФК «Славія» пры наяўнасці асаблівых умоў, якія на дадзены момант знаходзяцца ў працэсе выканання. Далейшая інфармацыя ў дачыненні да прызначэнняў і заключэнняў кантрактаў у ФК «Славія» будзе з'яўляцца на афіцыйным сайце клуба.