Каму адпачынак, а каму - аўрал

Катэгорыя: 

Сезон скончаны, каманды ідуць ў адпачынак. Пакуль футбольныя эксперты і аналітыкі займаюцца падвядзеннем вынікаў мінулага чэмпіянату, у клубе кіпіць праца: бо ўжо цяпер неабходна рыхтавацца да наступнага сезону, працаваць на перспектыву. Таксама неабходна аператыўна вырашыць усе праблемы, якія назапасіліся за бягучы год. Увогуле, у «Славіі» цяпер даволі ажыўленая атмасфера.

 

Наша прэс-служба пагутарыла з дырэктарам клуба Андрэем Рыгоравічам Васільцом, каб высветліць бліжэйшую будучыню «Славіі»:

 

- Цяпер ужо ўся каманда адправілася ў адпачынак?

- З другога лютага асноўная каманда знаходзіцца ў адпачынку. Раман Волкаў і Вячаслаў Яраслаўскі будуць адпачываць да 14 снежня, пасля чаго будуць займацца па індывідуальнай праграме да заканчэння кантракту - 31 снежня. Дублёры пакуль працягваюць займацца: у іх адпачынак пачнецца з шостага снежня.

 

- Што можаце сказаць па кантрактах гульцаў?

- У хуткім часе будзе вырашацца пытанне аб заключэнні новых кантрактаў з гульцамі. Гэтае пытанне будзе разглядацца разам з тым, хто будзе галоўным трэнерам на наступны год. Гэта значыць спачатку заключаецца кантракт з галоўным трэнерам, а потым ён ужо размаўляе з футбалістамі.

 

- Ёсць яснасць у пытанні з галоўным трэнерам?

- Пакуль з галоўным трэнерам на наступны год яшчэ рашэння няма, кантракт з ім не падпісаны. У прынцыпе, мы разглядаем розныя варыянты развіцця падзей у гэтым накірунку. Пытанне па галоўнаму трэнеру будзе вырашацца калегіяльна, разам з апякунскім саветам клуба. Гэта павінна адбыцца ў самы бліжэйшы час.

 

У той жа час важна адзначыць, што ўсё будзе развівацца ў той ці іншы бок у залежнасці ад таго, як вырашыцца фінансавая сітуацыя. Гэта першапрычына ўсяго. Зараз шляхі вырашэння шукаюцца, і яны будуць абавязкова знойдзеныя. Сітуацыя ў любым выпадку будзе вырашаная, мы працягнем рухацца далей.