Гарадзея – “Славія” preview

Катэгорыя: 

У сераду, 7 траўня, у 17.30 у Гарадзеі адбудзецца цэнтральны матч 4 тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе. На невялікім стадыёне ў гарадскім пасёлку сыдуцца два прэтэндэнта на павышэнне ў класе - у госці да «цукровых» завітае мазырская «Славія». Палеская дружына адпраўляецца на выезд у добрым настроі, бо толькі пару дзён таму мазырукамі на хатнім полі былі абыграны рэчыцкія суседзі. А вось у Гарадзеі справы не такія добрыя, як ім, напэўна, хацелася б. Увогуле, чакаецца знатная сеча!

 

Вашай увазе прадстаўляецца перадматчавы каментар галоўнага трэнера «Славіі» Юрыя Іосіфавіча Пунтуса:

Для мяне, ды і, думаю, для ўсіх відавочна, што Гарадзея - адзін з лідэраў у чэмпіянаце, таму што яны ўжо будуць рабіць не першую спробу выхаду ў вышэйшую лігу. Наколькі я ведаю, яны гэта дэкларавалі і не хаваюць сваіх намераў. Што тычыцца іх умоў, у першую чаргу фінансавых, а ня інфраструктурных, то ў гэтым стаўленні яны - самая стабільная каманда на першалігавай дошцы. Гульцы ў іх вопытныя, амаль усе прайшлі ВНУ вышэйшай лігі. Я кажу гэта не для таго, каб неяк слацца. Нельга сказаць, што мы іх баімся. Акрамя спартыўнай павагі і жадання даказаць, што мы ніколькі не слабейшыя, не зважаючы на ўсе нашыя маленькія мінусы, ніякіх настрояў няма. Самае галоўнае, што я бачу сваю каманду баяздольнай.

Ёсць толькі адзно пытаннечка датычна ўдзелу ў гульні нашага лідэра Алега Страхановіча - у яго ёсць праблемы з пахам. Але зноў жа, як кажуць, незаменных у маім разуменні няма. Таксама варта адзначыць, што мы едзем на выезд у добрым настроі, паколькі на маю думку мы прадэманстравалі добры футбол у мінулым матчы і па ўсіх параметрах абыгралі Рэчыцу. І я бачу, наколькі сёння хлопцы гатовыя. Вядома, як кожны трэнер, я перажываю за каманду і кожны гульца таксама перажывае за вынік, таму невялікае перадгульнявое хваляванне - гэта нармальна ў такіх выпадках. Боязі, што можа здарыцца нешта неспадзяванае, няма.

 

- Ці варта ў гэты раз чакаць такога ж адкрытага футбола, як у таварыскай сустрэчы з Гарадзеяй на турніры ў Берасці?
- Вядома ж, таварыскія гульні не ідуць ўпоравень з афіцыйнымі. Толькі гульня пакажа, як атрымаецца. Я далёкі ад думкі, што будзе паўтарэнне берасцейскай сітуацыі. Бо афіцыйная гульня нашмат больш адказная. На парадак больш арганізавана будзе гуляць абарона. Больш за ўсё я перажываю за адзін нюанс: у Гарадзеі нестандартнае поле, хоць яно і дапушчана да правядзення спаборніцтваў. Таксама маецца інфармацыя пра не лепшую якасць газона. Вось гэта, напэўна, самы галоўны мінус, за які я трохі хвалююся.

 

- На такім полі будзеце чакаць далёкіх перадач і закідаў у штрафную ў выкананні суперніка?
- Справа ў тым, што ў складзе як і Гомельчыгунтранса, так і Гарадзеі, я шмат чаго ведаю аб кожным гульцы, аб яго паводзінах і манеры гульні. Таму наўрад ці яны паднясуць нам нейкі вялікі сюрпрыз. Усё будзе ў дадзены дзень, у дадзеную гадзіну, у дадзены момант: хто будзе больш удачлівым, мацнейшым - гэта ж футбол. Ёсць розныя супадзенні абставінаў. Зразумела, што ў іх будзе вялікае жаданне перамагчы. І ў нас яно не менш. Мы зробім усё, каб дамагчыся станоўчага выніку. Аднак адразу скажу, што ў Гарадзеі, пры ўсім маім максімалізме, калі мы згуляем унічыю, то гэта будзе не самым горшым варыянтам для нас у стратэгічным плане. Аднак гэта не значыць, што я буду наладжваць хлопцаў на нічыю - гэта не ў маіх правілах. Мы, вядома ж, будзем старацца перамагчы.

 

- Не будзе Страхановіча і Аль-Маджыда. Каго яшчэ мы не ўбачым на полі ў сераду?
- У апошняй гульні без Арама мы паказалі, што ў нас гульцы ўзаемазаменныя. Вядома, гэта не ёсць добра, калі гульцы асноўнага складу атрымліваюць траўмы. Што тычыцца Грачышкі, то ён трэніраваўся ў агульнай групе, аднак на абязбольвальным ўколе. Ён робіць усё для таго, каб гуляць. Ён едзе з думкай, што ён будзе гуляць, і што мы ўбачым яго на полі. Аднак абаронцу Арцёма Шута мы, на жаль, не змаглі пакуль ўключыць у выязны склад.