Арам, трымайся!

Катэгорыя: 

У суботнім выязным матчы супраць Гомельчыгунтранса ў адным з гульнявых эпізодаў атрымаў траўму цэнтральны абаронца нашай каманды Арам Абд Аль-Маджыд. Сёння адзін з асноўных дэфаў мазырчукоў пракаментаваў сваё самаадчуванне:

 

«Зараз адчуваю сябе, шчыра кажучы, не вельмі. На нагу стаць не магу, таму рухаюся пакуль толькі на мыліцах. Мне ўжо зрабілі здымак: дзякуй Богу, пералому няма, аднак нага ацякла.

 

Мне ўжо патэлефанаваў Андрэй Лаўранчук, прынёс прабачэнні. Там мы абодва пайшлі ў стык, і ён заехаў мне ў апорную нагу. Я зразумеў, што не магу ўстаць, і спачатку падумаў, што ў мяне зламаны галенастоп. На шчасце, абышлося. Але прапушчу каля двух тыдняў дакладна. Крыўдна, што наперадзе серыя такіх важных гульняў, а я не змагу дапамагчы камандзе.»

 

Мы зычым Араму як мага хутчэйшага выздараўлення і вяртання на поле.