Каментар Віталя Жукоўскага:
Апошні тур чэмпіянату краіны ў першай лізе на стадыёне «Юнацтва» адзначыцца супрацьстаяннем «Славіі» і «Іслачы». Шчыра кажучы, у турнірным плане сустрэча ўжо нічога не значыць: мазырчукі яшчэ некалькі тураў таму заваявалі заслужаную пуцёўку ў вышэйшую лігу, а «Іслач» ужо ніяк не зможа пазмагацца за трэці радок, якая дае права на стыкавыя матчы з магілёўскім «Дняпром».
Туманным (у Мінску цяпер нешта ўжо часта адбываецца гэтая прыродная з'ява) лістападаўскім днём 15 чысла ў 14.00 на штучным полі ФК «Мінск» сталічныя хлопцы з другой каманды клуба прымуць мазырскую «Славію», якая ўжо аформіла выхад у вышэйшую лігу, але яшчэ вядзе жорсткую барацьбу з мікашэвіцкім «Гранітам» за пазіцыю лідэра першай лігі.
Суботнім днём 8 кастрычніка мазырскай «Славіі» трэба будзе памерыцца сіламі са светлагорскім «Хімікам» у рамках чарговага дэрбі Гомельскай вобласці. У гэтым годзе ўсе каманды з Паўднёва-ўсходняга рэгіёну нашай Радзімы паказвалі даволі якасную гульню, а часам і адкрыта здзіўлялі.
"Славія-Мазыр" выйшла ў вышэйшую лігу!
Суботнім днём ў Бярозе можа здарыцца тое, чаго так чакаюць у Мазыры. Чакаюць з заміраннем сэрца, з вялікай надзеяй і верай. Тое, пра што, здавалася б, не маглі марыць у пачатку года нават самыя закончаныя аптымісты. «Славія», калі набярэ хоць бы адно ачко ў выязным супрацьстаянні з «Бярозай-2010», датэрмінова аформіць выхад у вышэйшую лігу.
Каментар Паўла Бацюта:
Настройваліся на гульню з лідэрам. Ведалі, як гуляе супернік, іх пэўныя праблемы ў атацы ў сувязі з няўдзелам у гульні іх галоўнага бамбардзіра. Разлічвалі згуляць кампактна ў сярэдзіне поля і разганяць флангі, лавіць суперніка на контратаках. Што тычыцца цэнтра поля, то гэты момант мы зрабілі. А што тычыцца завяршальнай стадыі - то тут былі праблемы. Адсюль і малая колькасць удараў па варотах. І ў нервовай канцоўцы супернік выстаяў. Трэба павіншаваць «Славію» з перамогай.
У 26 туры мазырскай «Славіі» трэба дома сустрэцца з футбольным клубам «Смаргонь». Гэта, без усялякіх сумневаў - цэнтральны паядынак тура ў першай лізе, хоць нямногія ў пачатку сезона маглі выказаць здагадку, што ён такім будзе. Па-першае, мазырскую каманду нават не называлі ў ліку прэтэндэнтаў на выхад у вышэйшую лігу. Па-другое, «Смаргонь» таксама разглядалі як серадняка «пердыва», перспектывы якога не праглядаюцца далей пятага-шостага месца. Аднак сезон расставіў усіх туды, дзе яны і павінны знаходзіцца.
18 кастрычніка наступіць момант ісціны адразу для двух клубаў першай лігі. Мазырская «Славія» едзе ў госці да «Граніту» з Мікашэвіч. Гэтыя дзве каманды вырваліся ў безумоўныя лідэры і на дадзены момант дзеляць першы радок турнірнай табліцы. Вядома, градус супрацьстаяння не будзе такім, як у 2011 годзе, калі «Славія» сышлася ў вочным паядынку за лідыруючую пазіцыю ў першай лізе з мінскім «Партызанам».
Уважаемые болельщики!
В следующем домашнем матче, который состоится 25 октября 2014 года, "Славия-Мозырь" будет принимать соперников из "Сморгони".
Приглашаем всех болельщиков поддержать любимую команду в принципиальном и очень важном с турнирной точки зрения матче!
8 октября главному тренеру ФК "Славия-Мозырь" Ю.И.Пунтусу исполняется 54 года. Поздравляем!!!
Каментар Генадзя Шабуні:
- Добрая гульня атрымалася, байцоўская. Трохі паўплывала выдаленне. Хлопцам магу сказаць вялікі дзякуй за самааддачу, барацьбу. Суперніку скажу дзякуй за добрую гульню. Я, думаю, усім заўзятарам яна спадабалася. Магчыма, мазырскім заўзятарам не спадабаўся вынік.
- Гомельчыгунтранс ні разу не прайграў «Славіі». Ці быў асаблівы настрой на гэтую каманду?
От всей души поздравляем Дениса Лаптева с Днем рождения!
Счастья, здоровья, успехов в спорте и в личной жизни! Пусть хватит сил, терпения и воли сделать из себя великого спортсмена и просто хорошего человека! Удачи и везения!
С Праздником!
Пасля найважнейшай выязной перамогі над светлагорскім «Хімікам» мазырскай «Славіі» наканавана сустрэцца з камандай з другой паловы табліцы - «Мінскам-2». Улічваючы папярэднюю хатнюю гульню з не самай моцнай «Бярозай-2010», мазырскія заўзятары маюць прычыны хвалявацца. Хоць і набралі мазырчукі ачкоў ці ледзь не ў два разы больш за сваіх суботніх праціўнікаў.
Каментар Валерыя Пятровіча Міхеева:
У суботу мазырскай «Славіі» прыйдзецца памерацца сіламі з гасцямі з Бярозы. Гэты матч будзе чарговай спробай каманды з берагоў Прыпяці замацавацца на вяршыні турнірнай табліцы, куды яны зноў узлезлі пасля выязной вікторыі над «Смаргонню» з мінімальным лікам ў мінулыя выходныя.
Калектыў ФК «Славія» віншуе з Днём народзінаў абаронцу Дзмітрыя Хаміцэвіча. Зычым стабільнасці на поле, жыццёвай гармоніі і як мага вялікіх поспехаў у кар’еры!
Ён з краю поля проста ас,
Прасуе фланг заўжды стабільна.
Спыняе ворагаў на раз
Актыўна Хаміцэвіч Дзіма!
Калектыў ФК «Славія» віншуе з Днём народзінаў дыктара стадыёна «Юнацтва» Аляксандра Акуленку, чый голас паспеў запомніцца і спадабацца мазырскім заўзятарам. Зычым далейшых творчых поспехаў і невычэрпнага натхнення!
На стадыёне ён увесь час,
Лухты ніколі гнаць не стане.
Расклад па матчы дась на раз
Наш дыктар Акуленка Саня!
Калектыў футбольнага клуба "Славія" ад усяго сэрца віншуе з Днём народзінаў Аляксандра Раеўскага. Зычым, каб у Сашы працягвала ўсё атрымлівацца на полі, а кар'ера развівалася, як казаў Юрый Іосіфавіч Пунтус, аж да самой нацыянальнай зборнай!
У апорнай зоне, быццам звер,
Смела змагаецца і паша.
За цэнтр спакойны мы цяпер,
Бо там заўжды Раеўскі Саша!
Калектыў ФК "Славія" віншуе нашага надзейнага абаронцу Арцёма Шута з Днём народзінаў і зычыць яму далейшага развіцця ў футбольнай галіне, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і як мага хутчэйшага вяртання на поле!
Ты абарону ў цэнтры з ім
Не праламаеш нават ломам.
Скажыце форвардам усім
Не жартаваць з Шутом Арцёмам!
Сёння адбылося лёсаванне 1\16 фіналу Кубка Беларусі. Па ягоных выніках мазырская "Славія" згуляе супраць Гомельчыгунтранса. Матч адбудзецца ў Гомелі 26 ліпеня.
Вось поўны спіс матчаў 1/16 фіналу:
Гульня за шэсць ачкоў - па-іншаму ніяк не скажаш. Нядзельнае супрацьстаянне «Славіі» і «Граніту» пагражае абярнуцца поўнай барацьбы і запалу гульні. Зазірнуўшы ў табліцу, мы ўбачым, што мікашэвіцкую і мазырскую каманды раздзяляе ўсяго два ачкі. І калі «Граніт» вырваўся на другі радок турнірнай табліцы пасля хатняй перамогі над «Гарадзеяй», то дружына з берагоў Прыпяці не змагла здабыць такія важныя ачкі ў Слоніме, бязвольна прайграўшы аўтсайдэру з лікам 1:2.
Сёння Дзень народзінаў у нашага нападаючага - Дзмітрыя Германа! А таксама ўчора гэтае выдатнае свята адзначылі адразу два гульцы «Славіі» - абаронца Дзмітрый Харытончык і паўабаронца Аляксандр Кобец!
Ад імя ўсяго калектыву футбольнага клуба «Славія» віншуем хлопцаў і жадаем ім поспехаў на ўсіх франтах. Хай на полі, як і ў жыцці, будзе пабольш момантаў для радасці! І кожнаму з іх мы дорым невялікі творчы падарунак.
Дзмітрыю Герману:
Хто самы спрытны ў штрафной,
Хто абаронцам з’есь усе нервы?
Паважаныя заўзятары!
Мы хочам паведаміць вам, што сустрэча ФК «Славія» з заўзятарамі, якая павінна была адбыцца ў чацвер у 19.30, ПЕРАНОСІЦЦА на нявызначаны тэрмін. Прыносім вам свае найглыбейшыя прабачэнні. Як толькі стане вядомай дата, калі адбудзецца чарговая сустрэча з заўзятарамі, мы неадкладна дамо вам пра гэта ведаць.
Дзякуй вам за вашу падтрымку!
У суботу, 7 чэрвеня, мазырскай «Славіі» трэба будзе на выездзе згуляць супраць футбольнага клуба «Слонім». У чарговы раз лідэр чэмпіянату адправіцца ў госці да аднаго з аўтсайдэраў. Нагадаем, што 31 траўня каманда з берагоў Прыпяці на хатнім стадыёне «Юнацтва» абыграла менскую «Зорку-БДУ» з лікам 4:3.
У апошні дзень вясны мазырская «Славія» на сваім полі прымае гасцей з Мінска - «Зорку -БДУ». Пасля нечаканай гасцявой паразы ад пінскай «Хвалі» мазырчукі пастараюцца зрабіць усё магчымае, каб рэабілітавацца. Тым больш, што палескі глядач будзе чакаць толькі перамогі, бо менавіта такі вынік дае шанец на вяртанне лідыруючых пазіцый у турнірнай табліцы, якія пахіснуліся пасля візіту ў горад над Пінай.
У суботу, 31 мая, мазырская "Славія" сустрэнеца з менскай "Зоркай-БДУ". Пачатак гульні ў 17.00. Глядзіце наша перадматчавае відэа (зараней просім прабачэння за некаторыя касякі ў ім) і збірайцеся на стадыён!
ФК "Славія" - ФК "Зорка-БДУ", preview from Slavia Mazyr on Vimeo.