"Славія" - "Іслач", preview

Катэгорыя: 

Апошні тур чэмпіянату краіны ў першай лізе на стадыёне «Юнацтва» адзначыцца супрацьстаяннем «Славіі» і «Іслачы». Шчыра кажучы, у турнірным плане сустрэча ўжо нічога не значыць: мазырчукі яшчэ некалькі тураў таму заваявалі заслужаную пуцёўку ў вышэйшую лігу, а «Іслач» ужо ніяк не зможа пазмагацца за трэці радок, якая дае права на стыкавыя матчы з магілёўскім «Дняпром».
 
Мазырская каманда таксама пакінула надзеі на першалігавае «золата», паколькі саступіла ў папярэдніх двух турах і адстала ад «Граніта», які выйшаў на першы радок табліцы, на чатыры ачкі. Нават у выпадку перамогі «Славіі» над іслачскімі гасцямі і пройгрышу «Граніта» на выездзе ў Віцебску (дарэчы, гэта будзе матч тура) мазырскія хлопцы не змогуць дагнаць дружыну з Мікашэвіч.
 
Хоць на вуліцы ўжо не настолькі цёпла, як у разгар футбольнага сезона ў нашай краіне, але ўсё ж думаецца, што на «Юнацтве» ў суботу можа быць даволі горача. У першую чаргу таму, што падначаленыя Юрыя Пунтуса, па логіцы рэчаў, павінны з скуры прэч лезці, каб скончыць сезон перамогай - два папярэднія пройгрышы прыстойна папсавалі нерваў не толькі галоўнаму трэнеру мазырчукоў, але і палескім заўзятарам.
 
Ды і “Іслач”, мяркуючы па ўсім, пешшу па полі хадзіць не збіраецца. На самай справе, усім жа хочацца атрымаць менавіта пераможны вынік у матчы - закрыцці сезона? Будзе цікава паглядзець на адно з галоўных адкрыццяў гэтага сезону - Аляксандра Кротава, які запомніўся не толькі сваёй каларытнай прычоскай і мянушкай «Пушкін», але і актыўнымі дзеяннямі па ўсім полі: у матчы першага круга хлопец паспяваў усюды і даставіў шмат клопатаў абарончым гульцам «Славіі». Думаецца, у гэты раз ён таксама дась жыцця.
 
Карацей кажучы, гульня чакаецца яскравая. Асабліва з улікам таго, што адбудзецца закрыццё сезону. Трэба ж падтрымаць хлопцаў, падзякаваць камандзе за выдатны сезон і выкананне спадзяванняў на павышэнне ў класе. Ды і розыгрыш прыза за калекцыю праграмак таксама адбудзецца ў перапынку матчу. Так што чакаем усіх у 14.00 на стадыёне «Юнацтва» ў суботу!