Прэс-канферэнцыя пасля матча "Славія" - "Мінск-2"

Катэгорыя: 

Каментар Юрыя Пунтуса:

Я разумею Віталя Юр'евіча (спадар Тараканаў не прыйшоў на прэс-канферэнцыю - рэд.) - Не вельмі-та лёгка камунікаваць пасля такога матчу. Ну што, я на сёмым небе. Вядома, па гульні мы маглі дамагчыся не такой валідольнай перамогі. Але так ёсць. І я дзецям сказаў, што для станаўлення нашай маладой каманды такая перамога сёння мае значэнне на парадак вышэй за звычайную. І яна згуляе ролю ў далейшым. Я лічу, што нашая перамога сёння сумленная і справядлівая. Мы яе заслужылі. Адзінае, я ўжо казаў гэта раней, ды вы і самі гэта бачыце: сёння не зразумела - «Хімік», які знаходзіцца на 4 месцы, ці гэта «Зорка-БДУ», «Бяроза-2010», «Мінск-2», якія размяшчаюцца ў падвале табліцы - усіх цяжка абыграць. Настолькі роўная першая ліга.

 

Я ўжо даведаўся сённяшнія вынікі - яны на нашую карысць. Але ніхто не чакаў, што «Граніт» згуляе ўнічыю, а «Гарадзея» і «Рэчыца-2014» прайграюць. Так што я зноў віншую нас з першым месцам. Чацвёрты раз мы туды заскокваем: дай Бог, каб там затрымацца. Я шчыра кажу, калі лік стаў 0:2, я падбадзёрваў хлопцаў. І я верыў, што вынік павінен быць іншым. Калі вельмі мала часу заставалася, я ўжо прадумваў, што казаць у распранальні. Але я нават у перапынку нічога асабліва не казаў, бачыў, што хлопцы выкладваюцца. Так, быў гол, была тактычная памылка. І таксама мы шмат не забіваем - у нас, вядома, вельмі слабенькая рэалізацыя. Настройваўся, што хлопцам падзякую. Крыўдна мець адмоўны вынік, але я не мог бы папракнуць хлопцаў, нават калі б не здарылася сённяшняга цуду.

 

У хлопцаў атрымалася дасягнуць выніку на апошніх секундах - яны змагаліся, хацелі перамагчы. Але перад намі таксама быў супернік, які хацеў узяць ачкі. Таму яшчэ раз хачу ўсіх павіншаваць з такой перамогай.

 

- Вы сказалі, што для гульцаў такая перамога сёння важная. А як вы як трэнер ўспрымаеце такія вынікі?

- Вы ведаеце, я сёння ўжо сказаў сваім шматлікім сябрам: я да 90 хвіліны страціў два гады жыцця, а на 94 набыў тры-чатыры. Так што можа быць і дадаў за кошт эмоцый J

 

- Яшчэ адно пытанне асабістага плана. Вас сёння было чуваць нават на трэцім паверсе адміністрацыйнага будынка…

 - Так-так. Я прыношу прабачэнні :)

- Вы доўга перажываеце пасля падобных гульняў?

- Вядома. Я вельмі перажываю. Я так і не навучыўся неяк хутка абстрагавацца. Хутчэй за ўсё я забываю аб гульні, калі была перамога. А так увесь тыдзень звычайна поўніцца ўспамінамі. Дай Бог, каб як мага менш было паразаў.