Прэс-канферэнцыя пасля матча "Славія" - "Іслач"

Катэгорыя: 

Каментар Віталя Жукоўскага:
- У першую чаргу хочацца павіншаваць «Славію» з выхадам у вышэйшую лігу. Гэта годны вынік сярод такіх супернікаў. Усе каманды ў першай лізе былі выдатна ўкамплектаваны. Хтось лепш, хтось трохі менш. Але турнір быў цяжкі. Што тычыцца нас, то за пяць гадоў маёй працы ў «Іслачы» гэта быў самы цяжкі год. Вырасл змест гульні ў нас, але вынік адвярнуўся. Прайграць за другі круг ўсяго адну гульню і заняць сёмае месца - гэта вельмі цяжка. Трэба трываць. А тут была чакана баявая гульня. Канец сезону, ніхто не хацеў саступаць. Мы змагаліся, хацелі дамагчыся станоўчага выніку і трапіць у чацьвёрку мацнейшых.
 
- У аснове не было Кротава. Прытаміўся?
- Ён прыйшоў з аматараў, ды і пачаў выклікацца ў зборную. Мы бачылі, што пачалося шмат розных мікратраўм. Больш рыхтавалі чалавека ў моладзевую зборную. Ды і з'явіўся Валодзя Карп, пачаў раскрывацца. Таму дзесь Кротава прытрымалі. Асноўнай праблемай сёння была адсутнасць нашых трох абаронцаў, якія адгулялі ўвесь сезон.
 
Каментар Юрыя Пунтуса:
Калі Віталь кажа, што ў іх быў стымул перамагчы, каб быць чацвёртымі, то нам трэба было рэабілітавацца перад сваімі заўзятарамі. Апошняя гульня чэмпіянату, выйшлі ў вышэйшую лігу, выдатна правялі сезон, а тут напрыканцы такія матчы. У турнірным становішчы мы ніяк не маглі сябе нікуды зрушыць, таму самым галоўным было згуляць для гледачоў. Сённяшні вынік справядлівы. І хлопцы аддаваліся гульні - гэта я магу сказаць шчыра, паклаўшы руку на сэрца. Хацелася паказаць характар і перамагчы, але не атрымалася. У саперніка была такая ж матывацыя, таму не змаглі адзін аднаго зламаць.
 
- Можна кароткі каментар па выніках сезону?
- Вядома, мы вельмі рады. Мы ўжо казалі, што ад пачатку клуб жадаў гэтага выніку, і мы яго дамагліся. Самы цяжкі момант - гэта дзве гульні пасля нашага выхаду ў вышэйшую лігу. Я толькі магу падзякаваць рабятам і кіраўніцтву. У гэты цяжкі час я не магу кінуць камень ні ў чый агарод, што хто-небудзь нешта не так зрабіў. Гэты вынік - плён працы нашага клуба. Таму, карыстаючыся выпадкам, хачу ўсіх павіншаваць са сканчэннем гэтага плённага для нас чэмпіяната - мы зрабілі тое, што хацелі.
 
- Каго назавеце лепшым гульцам «Славіі» у сезоне?
- Я не аматар так ацэньваць. Кожны ўнёс сваю лепту ў агульную справу, таму сыйду ад такой ацэнкі. Ды і няма аднаго прозвішча. Вядома, нехта здорава правёў сезон, хтось трошкі расчараваў. Але ў цэлым, калі задача выканана, трэба кожнаму сказаць "дзякуй".
 
- Паставім пытанне па-іншаму. Без якога гульца «Славія» б не змагла выйсці ў вышэйшую лігу?
- Сёння мае месца дэфіцыт нападаючых, таму на такое пытанне можна адказаць, што Лапцеў. І Страхановіч - без яго было б цяжка і Лапцеву.
 
- Каманда пасля гэтага матчу працягне яшчэ працаваць? І ці звярстаны план на наступны сезон?
- Працаваць мы будзем, але, можа, не зусім у традыцыйным стылі. Мы зараз павінны даць хлопцам тры-чатыры дні адпачынку, а потым правесці такі «пераходны перыяд», магчыма, правесці пару спарынгаў. Мы ўжо цяпер думаем аб наступным сезоне. Тут будзе з хлопцамі працаваць Міхаіл Марціновіч, а я буду ў Мінску. А з 1 снежня мы афіцыйна ідзем у адпачынак. Наконт другога пытання - план звярстаны. Вельмі хочацца яго ажыццявіць, але мы закладнікі сённяшняй сітуацыі, да чаго я стаўлюся з разуменнем. А так мы выразна ўяўляем, дзе мы павінны быць у які дзень. 19 студзеня ў нас першы збор у Тамашоўцы.
 
- Ці застануцца ў камандзе Варанкоў і Лапцеў?
- Лапцеў, калі верыць яго агенту, учора праходзіў кантрольны медагляд у «Дынама». Таму ён зможа застацца ў нас, толькі калі нешта сарвецца і іншых прапаноў не будзе. А Варанкоў ўчора ў гутарцы выказаў жаданне застацца з намі. Адзінае, што, калі летам у яго будзе суперпрапанова, то мы можам яго страціць.
 
- Як Вам наша сённяшняя гульня ў абароне, такое нестандартнае спалучэнне?
- Сёння была добрая гульня, камень а агарод абароны я кінуць не магу. Але наша самае слабое месца - менавіта абарона. Бо нават пры наяўнасці такога дасведчанага брамніка, да якога ў мяне няма прэтэнзій, мы прапусцілі вельмі шмат у гэтым сезоне. Не хачу кагосьці крытыкаваць з нашых абаронцаў, але нам трэба будзе велізарная праца, каб проста згульвацца. Нам гэтага кампанента дакладна не хапае.
 
- Куды Вы паедзеце ў адпачынак?
- Я паеду з 7 па 17 у Егіпет з жонкай. Ужо пуцёўка ёсць.