Першая паўнавартасная трэніроўка ў сезоне 2014

Катэгорыя: 

Сёння адбылася першая трэніроўка ФК “Славія” пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Юрыя Пунтуса. Занятак праходзіў у спартыўнай зале мазырскай ДЮСШ. Неабходна адзначыць, што акрамя гульцаў дубля, у трэніроўцы прымалі ўдзел хлопцы, якія прыбылі ў стан клуба яшчэ ў аўторак.

 

 

Вось поўны спіс удзельнікаў першага паўнавартаснага занятка ў 2014 годзе:

 

Алег Страхановіч

Уладзімір Гаеў

Аляксандр Катляроў

Арам Абд Аль-Маджыд

Ігар Слесарчук

Дзяніс Кавалеўскі

Дзмітрый Хаміцэвіч

Дзмітрый Герман

Дзмітрый Ахраменка

Дзмітрый Харытончык

Аляксандр Раеўскі

Максім Кажадуб

Арцём Шут

Арцём Галяк

Арцём Макарэвіч

Павел Аляшкевіч

Павел Рафаловіч

Раман Германенка

Іван Малчанаў

Іван Шляга

Юрый Яркоў

Алег Радчанка

 

У бліжэйшыя дні каманда працягне трэніроўкі, а 13 лютага, як мы ўжо паведамлялі, адбудзецца візіт на таварыскі турнір у Берасці, дзе “Славіі” будуць супрацьстаяць мясцовае “Дынама”, магілёўскі “Дняпро”, а таксама ФК Гарадзея.