Другі збор - у Пінску

Катэгорыя: 

Мазырская «Славія» ў сераду, 18 лютага, адправілася на другі перадсезонны збор, які праходзіць у Пінску. Дружына пад кіраўніцтвам Юрыя Пунтуса прабудзе ў палескай глушы роўна да канца месяца, пасля чаго будзе некалькі выходных.
 
Падчас пінскага збору «Славія» правядзе некалькі таварыскіх спарынгаў. 22 лютага ў 16.00 мазыране сустрэнуцца ў мясцовай "Хваляй», а 25 чысла зноў сыдуцца ў супрацьстаянні з брэсцкім «Дынама». 27 лютага, магчыма, «славяне» памераюцца сіламі з мікашэвіцкім «Гранітам».
 
Разам з ужо згадвальнымі раней хлопцамі на збор з камандай адправіліся таксама абаронца Валерый Тарасенка, паўабаронцы Давід Чагоеў і Ніка Маглакелідзэ, а таксама нападаючы Драгамір Дамініка. Што тычыцца Паўла Чалядкі, то чуткі пра яго прыезд у «Славію» апынуліся беспадстаўнымі - Юрый Пунтус не разлічвае на гэтага гульца.
 
Пасля збору ў Пінску каманда адправіцца ў Бабруйск, дзе плануе рыхтавацца да сезону з 4 па 20 сакавіка. Пакуль вядома, што «Славія» мае намер правесці два таварыскія матчы - 7 і 10 сакавіка супраць «Белшыны» і «Гомеля» адпаведна. Пра больш падрабязныя планы стане вядома крыху пазней.