Андрэй Рыгоравіч Васілец

Нарадзіўся 19.02.1963 г. у п. Хвоенск Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобласці.

Выхаванец мазырскай ДЮСШ (першы трэнер - Валерый Мікалаевіч Кавалёў). Паўабаронца.

Выступаў за юнацкую зборную БССР (1979-80) , "Граніт" (Мікашэвічы) (1985-86), "Палессе" (Мазыр) (1987-1992/93), ПМО (Мазыр, КФК) (1993-94), "Палессе" (Козенкі, Мазырскі р-н) (1995-99).

У чэмпіянатах Беларусі (Д2 , Д3) правёў 156 матчаў, забіў 19 галоў.

Прэзідэнт ФК "Палессе" (Козенкі, Мазырскі р -н ) (1997-99).

Па заканчэнні кар'еры працаваў дзіцячым трэнерам у мазырскай ДЮСШ, займаўся бізнэсам (кіраваў ТАА "Свен", Мазыр).

З 11.06.2013 - дырэктар ФК "Славія" (Мазыр). Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С.М.Кірава (лесаінжынерны факультэт) (1985).

Жанаты, выхоўвае траіх дзяцей.

Андрэй Рыгоравіч Васілец

Дырэктар